У Беларусі перастаў адкрывацца сайт гомельскіх навін flagstok.info
На сайце публікуюцца самыя актуальныя навіны Гомеля
У Беларусі перастаў адкрывацца гомельскі партал flagstok.info. Гэта незалежнае медыя, якое пазіцыянуе сябе так: "Мы пішам тое, што на самай справе хвалюе нашых грамадзян".
Падчас спробы зайсці на сайт у Беларусі з'яўляецца паведамленне, што "доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь".
Толькі на мінулым тыдні беларускі Мінінфарм заблакаваў доступ да сайтаў Deutsche Welle, "Настояще время" і "Новы Час", а таксама да расійскага рэсурсу "Рэгнум".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.