У Беларусі прафінансуюць будаўніцтва спартыўных аб'ектаў да Еўрагульняў

У Беларусі прафінансуюць будаўніцтва спартыўных аб'ектаў да Еўрагульняў

У Беларусі прафінансуюць будаўніцтва і рэканструкцыю асобных спартыўных аб'ектаў да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Для своечасовага ўводу ў эксплуатацыю шэрагу аб'ектаў, якія таксама плануецца задзейнічаць пры правядзенні Еўрагульняў, прыцянуць крэдытныя сродкі Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, інфармуе БЕЛТА.

Сярод гэтых аб'ектаў — будынак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, спартыўна-стралковы комплекс ва Уруччы, шматпрофільная спартыўная зала Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву, інжынерныя сеткі і добраўпарадкаванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі".

Адзначаецца, што будаўніцтва гэтых аб'ектаў пачалі раней у адпаведнасці з планамі развіцця інфраструктуры спорту вышэйшых дасягненняў Беларусі за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Яны прызначаюцца для вучэбна-трэніровачнай работы спартсменаў нацыянальных каманд, навучэнцаў Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, а таксама будуць выкарыстоўвацца для аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву.

Таксама распараджэннем Лукашэнкі прадугледжваецца завяршэнне будаўніцтва інтэрната № 2 комплексу "Студэнцкая вёска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі