У Беларусі прыпынены продаж самай папулярнай мадэлі Škoda
Аўтацэнтр Škoda ў Мінску / minsk.skoda-auto.by
Продаж самай папулярнай мадэлі Škoda — Rapid — прыпыняецца з 11 сакавіка, паведамленне аб гэтым з'явілася на сайце дылера. Гэта робіцца ў сувязі з прадпісаннем Дзяржсстандарту, які заявіў аб "неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у АТТС (адабрэнні тыпу транспартнага сродку)".
Дылер таксама папярэдзіў, што рашэнні па ўжо заключаных дагаворах будуць прымацца з кожным кліентам у індывідуальным парадку.
Варта адзначыць, што бюджэтная Škoda Rapid з'яўляецца самай папулярнай мадэллю гэтай аўтамабільнай маркі ў Беларусі. У агульным рэйтынгу продажаў новых аўто па выніках 2020 года яна заняла сёмае месца (пасля Lada Vesta, VW Polo, Geely Atlas, Kia Rio, Reno Logan і Geely Emgrand). Дылер прадаў у мінулым годзе 2 069 Škoda Rapid.
На працягу амаль 30 гадоў Škoda выступала генеральным спонсарам чэмпіянатаў свету па хакеі. У прыватнасці, падчас правядзення турніру ў Мінску ў 2014 годзе аўтавытворца перадаў дырэкцыі ЧС свой афіцыйны аўтапарк з 46 аўтамабіляў. На сайце дылера падкрэсліваецца, што супрацоўніцтва з Міжнароднай федэрацыяй па хакеі па арганізацыі турніраў з'яўляецца "найбольш доўгім генеральным спонсарствам у гісторыі міжнародных спартыўных спаборніцтваў".
Сёлета, калі стаяла пытанне аб правядзенні матчаў чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, кампанія Škoda прыняла афіцыйнае рашэнне не спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Мінску.
Аб такім жа рашэнні тады заявілі і шэраг іншых спонсараў.
У канчатковым выніку Міжнародная федэрацыя хакея прыняла рашэнне правесці ўсе матчы ЧС па хакеі 2021 года ў Рызе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.