У траўні продажы аўто ў Беларусі дасягнулі ўзроўню даваеннага 2021 года
Ільвіная доля продажаў па-ранейшаму прыпадае на брэнд Geely / abw.by
У траўні продажы аўтамабіляў у Беларусі наблізіліся да паказчыкаў даваеннага 2021 года, адзначылі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА). У параўнанні з мінулым 2023 годам продажы павялічыліся ў 2,3 разы. Са студзеня па май дылеры прадалі амаль 16 тысяч аўто.
У траўні было прададзена 3744 новых аўтамабіля, што ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Але ў параўнанні з красавіком ўзровень продажаў крыху знізіўся — на 5, 6%. Гэта падзенне можа быць звязана з праблемай дэфіцыту аўтамабіляў у некаторых дылераў і вялікімі выходнымі у траўні.
Эксперты Асацыяцыі кажуць, што беларускі рынак новых аўто ўмоўна можна падзяліць на наступныя тры складнікі. Ільвіная доля продажаў па-ранейшаму прыпадае на брэнд Geely (разам з Belgee). Але сёлета азначылася памяншэнне продажаў гэтай маркі. Другі сегмент — "новыя" кітайскія брэнды, якія з'явіліся на рынку ў 2022-2024 гадах. Яны пакуль займаюць не самую значную долю рынку. Нарэшце, трэці складнік — гэта традыцыйныя брэнды. Іх доля скарацілася за перыяд 2021-2023 гадоў, але стабілізавалася сёлета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.