У Беларусі пяты тыдзень запар даражэе аўтамабільнае паліва
![Аўтазапраўка, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glavnoe-foto-9-1100x849.jpg.webp?itok=i1jroiN7)
Аўтазапраўка, ілюстрацыйнае фота
Ад 18 чэрвеня паліва ў Беларусі зноў падаражэе на 1 капейку. Цэны на запраўках будуць такія:
АІ-92 — 2,31 рубля;
АІ-95 — 2,41 рубля;
АІ-98 — 2,63 рубля;
ДП — 2,41 рубля.
Гэта ўжо пяты тыдзень запар, калі ў Беларусі падымаюцца кошты на паліва. Улады абяцалі, што ўсяго такіх падаражанняў будзе не больш за восем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.