У Мінску за нецвярозую язду затрымалі кіроўцу маршруткі

Праверка дакументаў, ілюстрацыйнае фота

Праверка дакументаў, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў маршрутнае таксі. Кіроўца аказаўся нецвярозы. У салоне былі пасажыры. Гэта быў рэйс "Мінск-Міханавічы".

Падчас праверкі дакументаў супрацоўнік ДАІ адчуў пах, кіроўцу адвезлі на агляд. Экспертыза паказала, што ў крыві ўтрымліваецца 1,07 праміле алкаголю.  Мужчына прызнаўся, што напярэдадні днём "выпіў 350 грамаў каньяку".

На 58-гадовага кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы. Мікрааўтобус затрыманы. У ГУУС адзначылі, што прававая ацэнка будзе дадзеная і дзеянням службовых асоб арганізацыі-перавозчыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі