У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" жартаўлівую песню пра Бандэру

Сілавікам у РБ мог не спадабацца трагічны лёс "маскаля", пра якога згадваецца ў песні / Скрыншот з відэа
Сілавікам у РБ мог не спадабацца трагічны лёс "маскаля", пра якога згадваецца ў песні / Скрыншот з відэа

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" жартаўлівую песню пра дзеяча ўкраінскага вызваленчага руху Сцяпана Бандэру. У 2012 годзе яе запісаў украінскі радыёвядоўца і спявак Анцін Мухарскі (Орест Лютий). Яна мае назву "Ах, Бандеро!"

Рашэнне аб прызнанні "экстрэмісцкай" 26 красавіка прыняў суд Гомельскага раёна. Сілавікам у РБ мог не спадабацца трагічны лёс "маскаля", пра якога згадваецца ў песні.

Летась таксама гомельскі суд прызнаў "экстрэмісцкай" папулярную песню "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі