У Беларусі распачалі 4,2 тысячы крымінальных спраў за "экстрэмізм" і "тэрарызм"
У Беларусі распачалі больш за 4,2 тысячы крымінальных спраў за "экстрэмізм" і "тэрарызм". Пра гэта 26 ліпеня заявіў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, у суды накіравана ўжо 803 такіх справы ў дачыненні 1116 чалавек. 704 крымінальныя справы суды ўжо разгледзелі, па іх праходзілі 955 асобаў. Можна меркаваць, што ўсе яны асуджаны.
Такой вялізнай колькасці "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў" у нашай краіне не было ніколі.
Швед падкрэслівае, што звычайна фігурантаў справы прыцягваюць "да строгай крымінальнай адказнасці". "Гэта звязана ў тым ліку і з рэалізацыяй прынцыпу няўхільнасці адказнасці", — заявіў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.