У Беларусі распачалі крымінальную справу на Ігара Случака

Ігар Случак / facebook.com/ihar.sluchak
У Беларусі распачалі крымінальную справу на папулярызатара беларускай мовы Ігара Случака, які разам з сям'ёй з'ехаў за мяжу яшчэ восенню 2023-га. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Случак піша ў Facebook, што справу распачалі яшчэ ў траўні мінулага года. А ў канцы 2024-га яе перадалі "для далейшага расследавання" ў Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта Гомельскай вобласці.
Ігар Случак шмат гадоў пісаў на прадпрыемствы і ў дзяржаўныя ўстановы звароты наконт выкарыстання імі беларускай мовы. Падчас рэпрэсій ён з сям'ёй некалькі гадоў хаваўся ў Беларусі — да эвакуацыі. Ён выдаў кнігу “10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.