У Беларусі рэгіструецца новы варыянт амікрона
У Беларусі рэгіструецца новы варыянт амікрона — ВА.5. Пра гэта ў пятніцу заявіў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны, намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка. Паводле яго слоў, "штам амікрон мутуе, як мы бачым, у Заходняй Еўропе, Амерыцы [адбываецца] рост захворвання, нягледзячы на дастатковую колькасць вакцынаваных".
Тарасенка таксама заявіў, што Беларусь "знаходзіцца ў міжэпідэмічным перыядзе", а чарговы рост захворвання на каранавірус чакаецца ў пачатку верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.