У Беларусі скончанае расследаванне “справы дырэктараў”

У Беларусі скончанае расследаванне “справы дырэктараў”

У Беларусі скончанае расследаванне “справы дырэктараў”. Па версіі следства, у 2016-2017 гадах службовыя асобы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу атрымлівалі хабары за забеспячэнне своечасовай і поўнай аплаты кармавых дабавак і ветэрынарных прэпаратаў, якія пастаўляла камерцыйная арганізацыя. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, пракурору для перадачы ў суд накіраваныя крымінальныя справы намесніка дырэктара Мінскай агародніннай фабрыкі, гендырэктара Слонімскага мясакамбінату, дырэктара прадпрыемства “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дырэктара Смалявіцкага раённага аграсервісу, дырэктара Вілейскага камбікормавага завода, дырэктара Барысаўскага камбінату хлебапрадуктаў. Іх дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле “атрыманне хабару”. А дырэктару са Смалявічаў выставілі і абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства супраць інтарэсаў службы, звязанага з нанясеннем у буйным памеры страт прадпрыемству, якое ён ачольваў.

Адзначаецца, што хабары складалі да 3500 долараў. Іх памер вызначаўся ў адсоткавых суадносінах (да 10%) ад сумаў, якія пералічваліся на адрас камерцыйнай арганізацыі, і ў залежнасці ад тэрмінаў пераводу грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі