У Беларусі сёлета палявалі больш за 740 замежнікаў
Сёлета на паляўнічых з замежжа зарабілі больш, чым летась
У Беларусі ў студзені-кастрычніку 2023-га палявалі 743 замежнікі, для якіх арганізавалі больш за 350 тураў. На іх зарабілі больш за 1,22 млн рублёў. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства "Белдзяржпаляванне" Вадзім Круцько.
За ўвесь 2022 год на паляўнічых-замежніках было зароблена 1,23 млн рублёў. Іх было 756 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.