У мінскую міліцыю прынеслі стрэльбу "з калекцыі Радзівіла"
Стрэльба "з калекцыі Радзівіла"
У мінскую міліцыю прынеслі стрэльбу "з калекцыі Радзівіла". Жыхар Савецкага раёна сталіцы прапанаваў перадаць яе ў музей. Паводле яго слоў, у сям'і стрэльба захоўвалася з сярэдзіны 1950-х. Пасля смерці бацькі, які ёй валодаў, прайшло шмат гадоў. І ён выпадкова знайшоў яе ў шафе, загорнутую ў газету. Сын вырашыў "без негатыўных наступстваў здаць стрэльбу". У дзяцінстве ён чуў ад сваякоў, што гэтая зброя раней належала роду Радзівілаў.
Незарэгістраваную стрэльбу адправілі на экспертызу, міліцыя праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.