У Беларусі ў аўторак, 28 сакавіка, пачнецца рэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння. Ратавальнікі называюць яе "планавай".
Падчас праверкі "плануецца запуск электрасірэннага абсталявання на абласным і мясцовым узроўнях апавяшчэння, а таксама перахоп тэлебачання, FM-радыёстанцый і запуск бягучага радка на тэлеканалах". Таксама будзе СМС-рассылка.
Праверка працягнецца да 30 сакавіка. У ёй, акрамя ратавальнікаў, задзейнічаны мясцовыя ўлады, тэлеканалы, радыёстанцыі, "Белтэлекам" і аператары сотавай сувязі.