У Беларусі ў наступным годзе будзе амністыя

У Беларусі ў наступным годзе будзе амністыя

У Беларусі ў наступным годзе будзе амністыя. Пра гэта стала вядома 23 снежня па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтаваць адпаведны законапраект аб амністыі, якая будзе прымеркавана да 75-х угодкаў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, інфармуе president.gov.by.

Па словах Сукалы, дакумент па сваім аб'ёме будзе параўнальны з законам аб амністыі, які прымаўся летась да 75-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Гэтае заданне будзе выконваць Вярхоўны суд разам з Міністэрствам унутраных спраў", — цытуе словы Валянціна Сукалы БЕЛТА.

Па амністыі 2019 года на волю мусілі выйсці каля 6 тысяч асуджаных (толькі 2 тысячы з іх знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі). Пад яе не трапілі карупцыянеры і тыя, хто ўчыніў асабліва цяжкія злачынствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі