У Беларусі ўпершыню за паўтара года заўважылі расійскі самалёт Ан-124
Ан-124
У Беларусі ўпершыню за паўтара года заўважылі цяжкі транспартны самалёт Ан-124 Паветрана-касмічных сіл РФ. Ён прылятаў уначы ў Мачулішчы пад Мінскам, піша @Hajun_BY. Які груз прывёз ці, наадварот, забраў, невядома.
Самалёт прыбыў у РБ пасля таго, як пабываў ва Уладзівастоку і Ульянаўску. У Беларусі Ан-124 знаходзіўся 4 гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.