У Беларусі ўручылі галоўныя футбольныя ўзнагароды года

У Беларусі ўручылі галоўныя футбольныя ўзнагароды года

У Беларусі на цырымоніі, арганізаванай АБФФ, падвялі вынікі футбольнага сезону. Былі ўручаны ўзнагароды футбалістам і трэнерам.

Галоўны герой — нападаючы БАТЭ Максім Скавыш, які атрымаў адразу чатыры статуэткі. Ён — найлепшы футбаліст краіны, найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі 2020 года, найлепшы бамбардзір (19 галоў, 1 выніковая перадача) і найлепшы нападаючы.

Скавышу 31 год. За БАТЭ ён выступаў у 2007-2013 гадах. Пасля гуляў за "Белшыну", "Тарпеда-БелАЗ", у Расіі і Ізраілі. У каманду вярнуўся ў 2018-м. З'яўляецца нападаючым нацыянальнай зборнай Беларусі.

Найлепшай футбалісткай нашай краіны стала Анастасія-Гражына Шчэрбачэня ("Пярну", Эстонія).

Найлепшы трэнер — Віктар Ганчарэнка (ЦСКА, Масква, Расія) — пяты год запар!

Падрабязна пра ўсіх уганараваных футбалістаў можна паглядзець тут.

У Беларусі ўручылі галоўныя футбольныя ўзнагароды года
abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі