У Беларусі ўжо рыхтуюць пляцоўкі для расійскай стратэгічнай ядзернай зброі

Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін / t.me/modmilby/
Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін / t.me/modmilby/

У Беларусі ўжо рыхтуюць пляцоўкі для расійскай стратэгічнай ядзернай зброі. Пра гэта сцвярджае міністр абароны РБ генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

"Калі трэба, у нас будзе і стратэгічная ядзерная зброя, цытуе словы Хрэніна прэс-служба Мінабароны. — І мы ўжо займаемся падрыхтоўкай існуючых у нас пляцовак. І калі варожая рыторыка працягнецца, гэта будзе наступны крок. На сілу мы будзем адказваць толькі сілай. Па-іншаму на Захадзе не разумеюць".

Пра запланаванае размяшчэнне ў нашай краіне тактычнай ядзернай зброі 25 сакавіка заявіў Уладзімір Пуцін. Пра стратэгічную ядзерную зброю ён нічога не гаварыў. Яе згадаў 31 сакавіка ў "пасланні" Аляксандр Лукашэнка: "Трэба будзе, мы з Пуцным увядзем сюды і стратэгічную ядзерную зброю! Мы ні перад чым не спынімся!" Тады Лукашэнка расказаў, што даручыў "неадкладна аднавіць" пляцоўкі, дзе раней размяшчаліся ракетныя комплексы "Таполя".

Стратэгічная ядзерная зброя адрозніваецца большай магутнасцю ў параўнанні з тактычнай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі