У Беларусі забаранілі праводзіць незалежны фестываль "Нефільтраванае кіно"
Чыноўнікі адмянілі кінафестываль / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі забаранілі праводзіць незалежны фестываль "Нефільтраванае кіно". "Учора нам патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі, што фестывалю не будзе", — пішуць арганізатары. Хто і чаму прыняў такое рашэнне, ім не сказалі. "Пасля гэтага быў абноўлены дзяржаўны рэгістр фільмаў Рэспублікі Беларусь і з яго зніклі фільмы фестывалю, якія былі ўнесены туды 17 сакавіка", — дадаюць яны.
У выніку фестываль пераносіцца "на нявызначаны тэрмін".
Фестываль "Нефільтраванае кіно" з’явіўся як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile. Гэта эксперымент "з нефарматам паміж мастацтвам і кінааматарствам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.