У Беларусі заблакавалі расійскі сайт TJournal
У Беларусі заблакавалі расійскі сайт TJournal. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Жыхары Беларусі могуць атрымаць доступ да сайта толькі праз vpn.
Прычыну блакавання рэдакцыя сайта не ведае. Рэдакцыя накіравала запыт у Мінінфармацыі.
TJournal — гэта агрэгатар навін пра інтэрнэт, сацсеткі, гаджэты.
Гэта не першы выпадак блакавання расійскіх сайтаў у Беларусі. Увосень 2021-га на тэрыторыі краіны быў заблакаваны расійскі прапагандысцкі рэсурс Regnum.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.