У Беларусі зацвердзілі правілы выкарыстання авіямадэляў
У Беларусі зацвердзілі правілы выкарыстання авіямадэляў. Адпаведную пастанову (№ 636 ад 16 жніўня) прыняў Саўмін. Цяпер авіямадэлі падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Іх палёты могуць здзяйсняцца на вышыні, не большай за 100 метраў ад узроўня паверхні зямлі ці вады (для бяспекі палётаў самалётаў). Авіямадэлі, якія важаць больш за 0,5 кг, падлягаюць абавязковай маркіроўцы.
У адпаведнасці з пастановай, Міністэрства абароны па ўзгадненню з Міністэрствам транспарту і камунікацый да 28 жніўня мусіць скласці пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў.
Пазнаёміцца са згаданай пастановай Саўміна і з Правіламі выкарыстання авіямадэляў у Рэспубліцы Беларусь можна тут.