У Беларусі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава

У Беларусі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава

У Беларусі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава. Пра гэта 29 ліпеня паведаміў тэлеканал АНТ. Сцвярджаецца, што ён кансультаваў адміністратараў сацсетак, аб'яднаных пад агульнай назвай "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага.

"Відавочна, яму [Шкляраву] трэба будзе растлумачыць: навошта ўкараняў у перадвыбарчыя штабы кандыдатаў сваіх агентаў, як мабілізаваў вакол Ціханоўскага пратэстны электарат, а галоўнае, у чыіх інтарэсах", — такія словы прагучалі ў сюжэце згаданага тэлеканала.

Шклярава прадставілі "вядомым расійскім паліттэхнолагам". Ён нарадзіўся ў Гомелі, яму 44 гады. Віталь Шкляраў працаваў у выбарчым штабе Ангелы Меркель, Барака Абамы, на выбарах у ЗША 2016 года — у штабе кандыдата ў прэзідэнты Берні Сандэрса. Падчас расійскіх выбараў 2018 года працаваў у выбарчым штабе Ксеніі Сабчак.

Інфармацыя пра затрыманне Шклярава прагучала ў дзень, калі было абвешчана пра затрыманне дзясяткаў расіян у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі