У Беларусі затрымалі сваяка "каліноўца"
Сілавікі затрымалі жыхара Бабруйска Сяргея Франчука, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". У праўладных ТГ-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з яго ўдзелам.
Мужчына заяўляе, што ўдзельнічаў у пратэстах пасля выбараў, а таксама пісаў негатыўныя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі.
На відэа ён кажа, што з'яўляецца стрыечным братам Вадзіма Кабанчука — намесніка камандзіра ў палку Каліноўскага.
Паведамляецца, што Франчуку прысудзілі 15 сутак арышту — нібыта за "непадпарадкаванне".
Дарэчы, на "пакаяльным відэа" ён стаіць з залепленым ілбом. Праваабаронцы кажуць, што пры затрымання Сяргея моцна збілі.
Гэта не першае затрыманне ў Беларусі сваякоў "каліноўцаў". Раней паведамлялася, што былі затрыманыя родныя Васіля Парфянкова, які нядаўна загінуў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.