У Беларусі затрыманыя некалькі высокапастаўленых асоб

У Беларусі затрыманыя некалькі высокапастаўленых асоб

У Беларусі затрыманыя некалькі высокапастаўленых асоб. Пра гэта 7 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра хабары на дзясяткі тысяч долараў (самая буйная сума — 140 тысяч долараў). Інфармацыю пра затрыманых паведамяць у бліжэйшыя дзесяць дзён.

Раней пра гучныя затрыманні згадаў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў, што ў бліжэйшы час інфармацыя будзе абнародаваная. Пра гэта ж сказаў у сераду генпракурор Аляксандр Канюк. Раней было паведамлена пра затрыманне за хабар у памеры 200 тысяч долараў памочніка кіраўніка дзяржавы, інспектара па Грродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі