У Беларусі зноў адкрылі онлайн-доступ да крэдытных гісторый
У Беларусі зноў адкрылі онлайн-доступ да крэдытных гісторый фізічных асобаў. Нацбанк аб’явіў пра тое, што ён пачаў дзейнічаць, 23 кастрычніка. Але амаль адразу адбыўся тэхнічны збой — жадаючых было так шмат (каля 10 тысяч запытаў увечары першага дня), што сайт не вытрымаў. Былі выпадкі, калі кліенты з-за збоя пабачылі не сваю, а чужую крэдытную гісторыю. Таму было вырашана онлайн-доступ тэрмінова адключыць, каб праверыць праграмнае забеспячэнне. Тэхнічныя работы працягваліся каля тыдня.
Каб паглядзець сваю асабістую крэдытную гісторыю, трэба зарэгістравацца на сайце Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, а пасля зайсці на вэб-партал Крэдытнага рэгістра.