У беларускага хакеіста Ягора Шаранговіча першая шайба за "Калгары Флэймз"
Ягор Шаранговіч
У беларускага хакеіста Ягора Шаранговіча першая закінутая шайба за "Калгары Флэймз" (дагэтуль у яго была толькі выніковая перадача). Нападаючы вызначыўся ў прайграным яго камандай хатнім паядынку з "Дэтройтам" — 2:6. Шаранговіч закінуў шайбу ў канцы другога перыяда і скараціў разрыў у ліку. Аднак у далейшым шайбы закідвалі толькі госці.
Ягору Шаранговічу 25 гадоў. Ён гуляе ў НХЛ з 2018 года. Папярэдні клуб — "Нью-Джэрсі", за які ў 205 гульнях закінуў 53 шайбы і столькі ж зрабіў выніковых перадач.
What. A. Shot. pic.twitter.com/dY7WrWYxrB
— Calgary Flames (@NHLFlames) October 22, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.