У Белгародскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
Украінскі вайсковец з дронам
"Вайна дронаў" разгарэлася паміж Украінай і Расіяй у ноч на 14 жніўня.
У расійскіх тг-каналах пішуць пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на Варонеж. Выказваюць здагадку, што ўдар быў нанесены па вайсковым аэрадроме "Балтымор" на ўскраіне горада.
Яшчэ адзін удар нанесены па вайсковым аэрадроме ў Барысаглебску — горадзе за 200 км на ўсход ад Варонежа.
У Ліпецкай вобласці Расіі таксама абвясцілі паветраную трывогу ў сувязі з атакай дронаў. Расійскія каналы пісалі, што на вобласць ляцелі "ад 10 БПЛА".
Тым часам улады Белгародскай вобласці ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі (НС) рэгіянальнага ўзроўню. Пра гэта зранку ў сераду абвясціў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Ён паведаміў, што будзе прасіць урад пра абвяшчэнне рэжыму НС федэральнага ўзроўню. (У Курскай вобласці рэжым НС рэгіянальнага ўзроўню быў уведзены 7 жніўня, а 13-га — федэральнага.)
У час, калі ўкраінскія дроны атакавалі аэрадромы ў Варонежскай вобласці, расійскія беспілотнікі былі заўважаныя ў розных абласцях Украіны. Украінскія маніторынгавыя каналы післа пра стральбу СПА па "шахедах" у Жытомірскай вобласці. Таксама "шахеды" былі заўважаныя над Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай ды іншымі абласцямі. У дзесяці абласцях Украіны абвяшчалі паветраную трывогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.