У БНФ вырашылі падтрымаць на выбарах Таццяну Караткевіч

3 красавіка палітычны камітэт Партыі БНФ вырашыў падтрымаць на выбарах Таццяну Караткевіч. Канчатковае рашэнне павінен прыняць Сойм партыі, ён пройдзе 25 красавіка. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пацвердзіў Еўрарадыё інфармацыю аб падтрымцы Таццяны Караткевіч.

Кастусёў: “Гэта сапраўды так. Я думаю, што 25 красавіка будзе прынята агульнапартыйнае рашэнне падтрымаць менавіта яе кандыдатуру ў якасці кандыдаткі на выбарах”.

Таццяна Караткевіч з’яўляецца сябрам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, яна ўваходзіць у так званы “шорт-ліст” магчымых кандыдатаў ад “Народнага рэферэндума”. Акрамя яе туды ўваходзяць таксама Алена Анісім і Уладзімір Някляеў.

Нагадаем, 1 красавіка аб адмове ад удзелу ў выбарах заявіла кіраўніца кампаніі “Наш Дом” Вольга Карач, праз дзень пасля яе з аналагічнай заявай пра адмову ад удзелу ў выбарчай кампаніі 2015 года выступіў рух “За свабоду”.

Дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прызначаць у сярэдзіне жніўня

Ярмошына: Відавочна, у апазіцыянераў няма грошай на выбары

Палітолаг: Апазіцыянеры адмаўляюцца ад выбараў, бо няма перспектыў

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі