У Брэсце асудзілі 10 пратэстоўцаў: ад 1,5 года "хіміі" да 5 гадоў калоніі

У Брэсце асудзілі 10 пратэстоўцаў: ад 1,5 года "хіміі" да 5 гадоў калоніі

У Брэсце асудзілі 10 пратэстоўцаў: ад 1,5 года "хіміі" да 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаныя вінаватымі па некалькіх эпізодах, паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest.

Прысуд прагучаў 18 траўня ў судзе Ленінскага раёна Брэста (суддзя — Аляксандр Семянчук). Тэрміны былі агучаны такія, якія і запрасіў пракурор: Яўген Комбуль — 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Сяргей Сіліч — 4 гады калоніі, Максім Сілюк — 2 гады і 6 месяцаў калоніі, Максім Пыцель — 3 гады калоніі, Вольга Сыраватка і Сяргей Красоўскі — па 2 гады калоніі, Наталля Барынава і Наталля Муратава — па 1 гады калоніі, Уладзімір Кацюбка — 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Марына Сілянок асуджана на 1 год і 6 месяцаў "хіміі".

Іх прызналі вінаватымі ў замыканні чыгуначных рэек дротам, у размалёўванні кіёска "Табакерка", у вывешванні некалькіх пудзілаў з рознымі надпісамі (у тым ліку і "АМАП"), у падпале ўначы на пустой дарозе трох аўтапакрышак, у закідванні яйкамі і камянямі апорнага пункта міліцыі, у нанясенні пратэсных надпісаў на плот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі