У Брэсце за палітыку затрымалі мужа і жонку

Кацярына і Аляксандр Сергіевіч

Кацярына і Аляксандр Сергіевіч / vk.com

У Брэсце за палітыку затрымалі мужа і жонку. Відэа з імі з'явілася ў тг-канале, блізкім да сілавікоў. Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га, а жанчыну — у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

Як высветліла @mediazona_by, затрыманыя — Аляксандр і Кацярына Сергіевіч. У іх ёсць васьмігадовая дачка.

Маму Кацярыны асудзілі за "абразу Лукашэнкі". Пасля яе затрымання жанчына звярнулася па кансультацыю да праваабаронцаў. Перапіску ў Telegram сілавікі знайшлі, калі прыйшлі забіраць мужа. З-за гэтага ёй і ставяць у віну "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі