Мужа і жонку асудзілі за ўдзел у двух маршах 2020-га
Плакат на Маршы Справядлівасці ў Мінску 20 верасня 2020-га
Мужа і жонку Сяргея і Дзіяну Данчанкаў асудзілі за ўдзел у двух маршах 2020-га ў Мінску — 23 жніўня і 20 верасня. Яны атрымалі па 2,5 года "хатняй хіміі" (суддзя — Анастасія Ачалава), паведамляюць праваабаронцы.
У сям'і ёсць дзіця, Дзіяна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.
Да суда Данчанкі знаходзіліся пад закладам у памеры 20 тысяч рублёў кожны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.