У Брэсцкай вобласці затрымалі менеджара аднаго з буйных прадпрыемстваў
Мужчыну затрымалі пры перадачы часткі хабару / @pressmvd
Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі антыкрызіснага кіраўніка аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Пра якое прадпрыемства ідзе гаворка, у МУС не расказалі. Адзначылі толькі, што летась завод выставілі на продаж. З'явіўся інвестар. Антыкрызісны кіраўнік прапанаваў знізіць кошт лота на 50%, але папрасіў ўзнагароджанне за паслугі. Памер "адкату" вызначыў у 1,25 мільёна рублёў. Інвестар пагадзіўся. У выніку была арганізаваная цэлая серыя безвыніковых таргоў, пакуль кошт аб'екта не быў зніжаны да патрэбнага ўзроўню.
Антыкрызіснага кіраўніка затрымалі ў Мінску ў адным з гатэляў "пры атрыманні часткі хабару ў 50 тысяч рублёў", кажуць у МУС. На прадпрыемстве мужчына працаваў з 2016 года. Яму 62 гады. Цяпер ён арыштаваны, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.