У Брусэлі адмянілі навагоднія феерверкі праз пагрозу тэрактаў

У Брусэлі адмянілі навагоднія феерверкі праз пагрозу тэрактаў

У Брусэлі адмянілі навагоднія феерверкі і грамадскія святкаванні праз пагрозы тэракту. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на прэм'ер-міністра Бельгіі Шарля Мішэля. Кіраўнік бельгійскага ўраду патлумачыў такое рашэнне інфармацыяй, якую атрымалі ўлады краіны.

Мэр Брусэля паведаміў мясцовай вяшчальнай кампаніі RTFB, што рашэнне пра адмену прыняў ён разам з міністрам унутраных спраў краіны. Кіраўнік горада дадаў, што летась навагоднія мерапрыемствы наведалі 100 тысяч чалавек. "У гэтых абставінах мы не можам правяраць кожнага", — сказаў ён.

Два дні таму ў Брусэлі арыштавалі двух чалавек, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў у горадзе напярэдадні Новага года. У Бельгіі ўведзены высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з часу парыжскіх нападаў у ноч на 14 лістапада. Мяркуецца, што ў краіне знаходзяцца некалькі тэрарыстаў або іх саўдзельнікаў.

Вядома таксама, што ў раёне Маленбек, які лічыць цэнтрам мігрантам ў Брусэлі, жылі меркаваныя арганізатары і ўдзельнікі тэрактаў у Парыжы. У прыватнасці, там жыў забіты пры штурме канцэртнай залы Bataclan Браха Абдэслам, а таксама галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрактаў Салах Абдэслам, якога дагэтуль шукаюць.

Фота: litsa.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі