У Бруселі папярэджваюць улады Беларусі пра наступствы атакі на НДА
У Бруселі папярэджваюць улады Беларусі пра наступствы атакі на НДА. 14 ліпеня па краіне прайшла чарговая хваля маштабнай атакі на грамадзянскую супольнасць: дзясяткі ператрусаў і затрыманняў.
"Беларусь: працягваюцца арышты і ператрусы ў "Вясны", Хельсінскага камітэта і іншых НДА, — піша ў Twitter прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана. — Рэжым Лукашэнкі, які баіцца незалежных галасоў, цяпер праводзіць поўнамаштабную атаку, каб прымусіць іх назаўжды замаўчаць".
Стана папярэджвае, што "грубыя парушэнні правоў чалавека і свабод будуць мець наступствы".
У ЕС рыхтуецца пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі, а падставаў для яго хутчэйшага ўвядзення становіцца ўсё больш.
Belarus: Ongoing arrests & searches against @viasna96, Helsinki Committees other NGOs
— Peter Stano (@ExtSpoxEU) July 14, 2021
Lukashenko regime afraid of all independent voices is now in all-out attack to silence them once and for all.
Brazen violation of #HumanRights and freedoms: it will have consequences.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.