У Бучы мужчына з гранатай патрабаваў завезці яго на беларускую мяжу
Аўтамабіль, у якім адбыўся выбух
У горадзе Буча Кіеўскай вобласці невядомы мужчына падарваў сябе ў аўто гранатай, заяўляе паліцыя Кіеўскай вобласці.
Здарэнне адбылося прыкладна ў 10:50. У паліцыю пра выбух у аўтамабілі паведаміла жыхарка горада.
Паведамляецца, што ў аўтамабіль Kia, за рулём якога быў 59-гадовы кіроўца, сеў невядомы мужчына. Пагражаючы гранатай, ён запатрабаваў адвезці яго на мяжу з Беларуссю. Аднак кіроўца адмовіўся.
"Кіроўца паспеў пакінуць аўто, невядомы падарваў боепрыпас. Чалавек загінуў на месцы. Кіроўца цялесных пашкоджанняў не атрымаў", — расказваюць у паліцыі.
На відэа, якое з'явілася ў адным з тг-каналаў, кіроўца кажа, што невядомы спачатку папрасіў падвезці яго да Гастомеля, а потым запатрабаваў везці на беларускую мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.