У Буда-Кашалёўскім раёне шукаюць зніклае дзіця
МНС Беларусі
У Буда-Кашалёўскім раёне (Гомельская вобласць) МНС і добраахвотнікі шукаюць зніклае дзіця. 13-гадовы Кірыл Вінідыктаў сышоў з дому ў вёсцы Калініна 6 ліпеня каля 16:30, з таго часу пра яго месца знаходжання нічога не вядома.
Паведамленне пра зніклага хлопчыка паступіла да ратавальнікаў у 22:21. Па стане на раніцу 7 ліпеня дзіця не знойдзенае. Для пошукавых работ задзейнічаныя 7 адзінак тэхнікі і 29 чалавек, з іх 3 адзінкі тэхнікі і 10 супрацоўнікаў МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.