У Будславе паказалі, як выглядае знакаміты касцёл праз год пасля пажару

Будслаўскі касцёл / @budslau
Будслаўскі касцёл / @budslau

У Будславе паказалі, як праз год пасля пажару выглядае храм. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося 11 траўня 2021 года. Тады цалкам згарэў дах, пацярпеў арган 18-га стагоддзя. Ратавальнікі як маглі ахоўвалі яго і алтар ад вуглёў, якія падалі зверху. Тым не менш, на яго трапіла вада. "Арган мокры, алтар мокры, мокры ўвесь жывапіс", — гаварыў па гарачых слядах пробашч храма Дзмітрый Дубовік.  

Іконы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы тады ўдалося вынесці.

Грошы на рамонт храма збірала ўся Беларусь. У кастрычніку — пасля таго, як аднавілі дах — у касцёл вярнулі алтар і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. Надоечы пробашч падзякаваў усім, хто дапамагаў і дапамагае ў аднаўленні храма.

В Будславе показали, как выглядит знаменитый костел спустя год после пожара
У касцёле ўжо ладзілі імшу /@budslau

Працы яшчэ працягваюцца. Напярэдадні касцёл зноў зачынілі для прыхаджан — пачалася рэстаўрацыя купала. Яна прадоўжыцца меркавана да пачатку чэрвеня. Да знакамітага Будслаўскага фэсту ўсё павінна быць гатова, кажуць у храме.

Будслаўскі фэст, нагадаем, знаходзіцца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм лічыцца малой базілікай. Такі тытул у Беларусі носяць усяго тры касцёлы — у Будславе, Пінску і Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі