У будынку, дзе прапагандыст Азаронак праводзіў сустрэчу, выключылі электрычнасць
Прапагандыст Рыгор Азаронак / Калаж Еўрарадыё
У будынку Мінскага дзяржкаледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій, дзе прапагандыст Рыгор Азаронак праводзіў сустрэчу, выключылі электрычнасць, піша sb.by. У той момант ён расказваў выдумкі пра падзеі 2020-га ў Беларусі. У выніку Азаронку давялося гаварыць з навучэнцамі без мікрафона.
Пазней святло зноў з'явілася. Якраз гаворка ішла пра эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.