У Бухарэсце з'явілася шыльда "Вуліца Рамана Пратасевіча"
У Бухарэсце пад афіцыйнай назвай вуліцы Тубероз з'явілася шыльда "Вуліца Рамана Пратасевіча". Якраз на ёй знаходзіцца беларускае пасольства. На мінулым тыдні кіраўніца гэтага раёна сталіцы Румыніі Клацільда Арман заявіла, што прапануе мэрыі перайменаваць вуліцу ў гонар беларускага палітвязня. Аўтарам гэтай ініцыятывы з'яўляецца прафесар бухарэсцкага ўніверсітэта Андрэй Айшцяну. Ён кажа, што ў выніку дыпламаты Беларусі будуць вымушаны, падаючы адрас пасольства, ва ўсіх сваіх лістах пазначаць імя і прозвішча Рамана Пратасевіча. Таксама ім давядзецца змяшчаць іх і на свае візіткі.
Днямі румынскія дэпутаты прапанавалі ў Еўрапарламенце правесці ў ЕС агульную акцыю па перайменаванні вуліц побач з беларускімі пасольствамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.