У буйной інтэрнэт-крамы канфіскавалі тавар на 190 мільёнаў рублёў (фота)

За перавозку тавараў, не маркіраванага кантрольнымі знакамі, у буйной сталічнай інтэрнэт-крамы канфіскавалі маніторы і кампутарныя камплектуючыя болей чым на 190 мільёнаў рублёў, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.

Машыну з таварам спынілі на 388-м кіламетры аўтадарогі М1 — аўтамабіль належаў фірме, якая спецыялізуецца на перавозках тавараў з Расіі ў Беларусь. Кіроўца вёз партыі тавараў чатыром мінскім фірмам.

Падчас праверкі таварна-транспартных накладных і іншых дакументаў высветлілася, што дзве партыі грузаў не маркіраваныя ў належным парадку кантрольнымі знакамі. Такім чынам у канфіскат патрапілі маторная і трансмісійнае масла, якое належала індывідуальнаму прадпрымальніку (6 мільёнаў 240 тысяч рублёў), а таксама кампутарныя маніторы, камплектуючыя, прынтэр і ноўтбук коштам у 193 мільёны 350 тысяч рублёў — тавар прызначаўся буйной інтэрнэт-краме.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў падатковую інспекцыю Смалявіцкага раёна для прыцягнення вінаватых да адміністратыўнай адказнасці — гэта тачыцца і ўладальнікаў тавараў, і перавозчыка.

Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі