У цэнтры Мінска, дзе праходзілі затрыманні, дзяжураць аўтазакі (фота)

У цэнтры Мінска, дзе праходзілі затрыманні, дзяжураць аўтазакі (фота)

25 сакавіка ў цэнтры Мінска праходзілі затрыманні. Сёння — Дзень Волі, 101-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Улады не дазволілі мітынг і канцэрт у цэнтры сталіцы, у выніку акцыі прайшлі 23 сакавіка ў Гродне, 24-га — у Кіеўскім скверы Мінска. Міліцыя чакала, што 25-га адбудуцца несанкцыянаваныя акцыі.

На Кастрычніцкай плошчы сталіцы і ў яе наваколлі затрымалі каля дзясятка чалавек. Спачатку схапілі Алену Талстую, якая прыкавала сябе ланцугом да асвятляльнага слупа. Пасля схапілі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова і сустаршыню аргкаміітэта па стварэнні партыі БХД Віталя Рымашэўскага — яны хацелі прайсці на вуліцу Валадарскага да будынка, дзе 25 сакавіка 1918-га была абвешчана незалежнасць БНР і ўскласці там кветкі. У чорным мікрааўтобусе ўжо знаходзіўся святар айцец Вікенцій. Людзей затрымлівалі пры наяўнасці ў іх герба "Пагоня" ці бел-чырвона-белай стужкі. Сярод іх — Міхаіл Савіцкі.

Вядомыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян анансавалі вулічны канцэрт у 18:30 на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская. Аднак іх там, а таксама некалькіх чалавек, што былі з імі, затрымалі і павезлі ў пастарунак на мікрааўтобусе "для высвятлення асобы".

Колькі агулам было затрыманых у Мінску, пакуль невядома.

У цэнтры Мінска, дзе праходзілі затрыманні, дзяжураць аўтазакі (фота)

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 25.03:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі