У Мінску прайшла вулічная акцыя, перакрываўся праспект Незалежнасці (фота)

У Мінску прайшла вулічная акцыя, перакрываўся праспект Незалежнасці (фота)

У суботу, 14 траўня, на Кастрычніцкай плошчы сталіцы прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя "Праспект нацыянальнага сцягу". У ёй удзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, сярод іх вядомыя апазіцыйныя дзеячы Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч. Людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянеры перапісалі іх пашпартныя дадзеныя, а людзі ў цывільным здымалі прысутных на відэа.

Рух па праспекце Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы быў абмежаваны. Па ім ездзілі шматлікія машыны спецтэхнікі, якія палівалі асфальт вадой.

У Мінску затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча

Акцыя праводзіцца з нагоды 21-х угодкаў рэферэндума 1995 года, які змяніў дзяржаўную сімволіку ў нашай краіне і пазбавіў беларускую мову статуса адзінай дзяржаўнай.

Дзень, калі не стала мовы, бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі