У Чарнагорыі будуць патрабаваць ад турыстаў поўнай вакцынацыі
Чарнагорыя зрабіла больш жорсткімі правілы ўезду для замежных турыстаў
Міністэрства аховы здароўя Чарнагорыі забараніла ўязджаць у краіну замежным грамадзянам з частковай вакцынацыяй ад COVID-19, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на партал RTCG.
Раней замежныя турысты маглі наведваць Чарнагорыю, калі яны зрабілі прышчэпку адным з двух кампанентаў прэпарата.
Па новых правілах, поўная вакцынацыя ад каранавіруса мусіць быць завершаная не пазней чым за 14 дзён да падарожжа ў Чарнагорыю.
Распараджэнне Міністэрства аховы здароўя будзе дзейнічаць да 24 верасня з магчымасцю перагляду. Мера не распаўсюджваецца на асоб да 18 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.