У Чарнігаве выплацілі грошы за ўзятых у палон расійскіх вайскоўцаў
У Чарнігаве выплацілі грошы за ўзятых у палон расійскіх вайскоўцаў. Кіраўнік горада Уладзіслаў Атрашэнка раней аб'яўляў памер узнагароджвання (300 долараў за палоннага) і стрымаў абяцанне. 2 сакавіка неназваныя ўкраінскія байцы атрымалі 600 долараў за маёра Леаніда Шчоткіна і салдата Дзмітрыя Апойкава. Як паведамляе suspilne.media, адбылося гэта пасля атрыманага пацверджання камандавання ўкраінскага падраздзялення.
Атрашэнка падкрэслівае, што грошы выплачвае "з уласнай кішэні". За пацверджанае знішчэнне танка ён гатовы ахвяраваць 8,3 тысячы долараў, за БТР — 5 тысяч долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.