У чэмпіянаце Беларусі салігорскі "Шахцёр" умацаваў сваё лідарства

У чэмпіянаце Беларусі салігорскі "Шахцёр" умацаваў сваё лідарства

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе салігорскі "Шахцёр" умацаваў сваё лідарства. "Гарнякі" абыгралі "Нёман" (1:0), а "Рух" і БАТЭ згулялі ўнічыю (2:2). Мінскае "Дынама" разграміла ў гасцях "Смаргонь" (5:0).

У "Шахцёра" 56 ачкоў і дзве гульні ў запасе, у БАТЭ — 52, мінскае "Дынама" набрала 51 ачко. У "Руха" — 48.

Матчы 25 тура пройдуць 1 кастрычніка. У цэнтральным паядынку сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Шахцёр".

У чэмпіянаце Беларусі салігорскі "Шахцёр" умацаваў сваё лідарства
Вынікі тура / vk.com/belarusff

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі