У Чэрвеньскім раёне пачаліся вучэнні, абвешчаны "чырвоны ўзровень небяспекі"
Вучэнні працягнуцца тры дні
19 чэрвеня ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці пачаліся вучэнні "па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайнай сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, і грамадзянскай абароне". Яны працягнуцца тры дні.
"Не хвалюйцеся, калі ўбачыце або пачуеце нешта незвычайнае", — папярэджваюць мясцовыя ўлады жыхароў.
Паводле легенды вучэнняў, на тэрыторыі раёна аб'явілі штармавое папярэджанне: набліжаецца цыклон, вецер да 25 метраў за секунду, спякота і лівень. Прагназуюцца "надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару". Ураган і моцныя ападкі сталі прычынай падзення дрэў на асобных участках аўтадарог, дарожна-транспартных здарэнняў, утварэння затораў, пашкоджання будынкаў, абрываў ліній электраперадачы, аварый на сістэмах жыццезабеспячэння. У сувязі з гэтым быў "абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі".
Аналагічныя вучэнні нядаўна праходзілі ў Маладзечанскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.