У чвэрцьфінале Кубка Беларусі мінскае "Дынама" выйграла ў "Тарпеда-БелАЗ"

У чвэрцьфінале Кубка Беларусі мінскае "Дынама" выйграла ў "Тарпеда-БелАЗ"

20 сакавіка ў розыгрышы Кубка Беларусі прызначаныя два чвэрцьфінальныя матчы.

Футбалісты мінскага "Дынама" прымалі на стадыёне ФК "Мінск" гульцоў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ". Адзіны гол за ўсю гульню забіў на 44-й хвіліне падачы вуглавога ўдару дынамавец Раман Бегуноў. У другой палове гульні тарпедаўцы спрабавалі ўзяць рэванш, але марна — гульня так і скончылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў.

Сёння ж у Наваполацку мясцовы "Нафтан" яшчэ згуляе з бабруйскай "Белшынай".

Першыя чвэрцьфінальныя паядынкі прайшлі 19 сакавіка. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі перамог футбалістаў "Слуцка" з лікам 1:0. А футбалісты "Мінска" дома адужалі гульцоў салігорскага "Шахцёра" — 2:0.

Матчы ў адказ пройдуць 6 красавіка. Пасля іх і вызначацца чатыры паўфіналісты кубкавага розыгрышу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі