У Цярнопалі на захадзе Украіны знеслі помнік Пушкіну

Помнік Пушкіну ў Цярнопалі да і пасля дэмантажу
Помнік Пушкіну ў Цярнопалі да і пасля дэмантажу

У Цярнопалі на захадзе Украіны знеслі помнік расійскаму паэту і пісьменніку Аляксандру Пушкіну. Такое рашэнне было прынята праз вайну, якую Расія аб'явіла Украіне, і зверствы, якія расійскія салдаты ўчыняюць на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта гаворыцца на сайце Цярнопальскай гарадской рады.

Па словах мэра Цярнопаля Сяргея Надала, злачынствы Расіі супраць украінскага народа перакрэслілі ўсю культуру расіян. "Гэтым злачынствам няма тлумачэння. Яны не пакідаюць нам выбару. Усё расійскае трэба дэмантаваць. У тым ліку помнік расійскаму пісьменніку", — сказаў Надал.

Наступным крокам мясцовых уладаў стане перайменаванне вуліц, так ці інакш звязаных з Расіяй.

В Тернополе на западе Украины снесли памятник Пушкину
Усё, што засталося ад помніка Пушкіну ў Цярнопалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі