У Данецку не працуе ніводзін выбарчы ўчастак
У вобласці 82,5% участкаў застаюцца зачыненымі.
Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, па стане на 9.30 у рэгіёне адчыніліся 426 з 2430 выбарчых участкаў, то бок, 17,5%.
У самім Данецку адчыненых участкаў няма, але ў Марыупалі з 216 адчыніліся 202 участкі. Таксама адчыніліся 11 выбаркамаў з 21 у Першатраўневым, 33 з 40 у Амвросіеўскім раёне, 26 з 32 у Тэльманаўскім раёне.
Сведкі з Данецку паведамляюць, што ў школе №1 участак не адчыніўся, але пад дзвярыма сабраліся незадаволеныя людзі і не збіраюцца шукаць участкі, каб прагаласаваць не па месцы прапіскі.
Фота: REUTERS