У ДПК сцвярджаюць, што грамадзянін Літвы спрабаваў завезці ў Беларусь боепрыпасы

Пры даглядзе знайшлі патроны і гільзы / @gpkgovby
Пры даглядзе знайшлі патроны і гільзы / @gpkgovby

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі кажуць, што спынілі на мяжы з Літвой замежнага грамадзяніна, які спрабаваў увезці ў Беларусь боепрыпасы.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую пятніцу, 2 чэрвеня, у пункце пропуску "Лоша". У Беларусь на аўтамабілі ехаў 26-гадовы грамадзянін Літвы. Пры даглядзе яго машыны былі выяўленыя схованкі, а ў іх "боепрыпасы да агнястрэльнай зброі: 10 000 куль маркі "Lapua", а таксама 2 525 гільзаў маркі "Lapua Magnum", кажуць у ДПК. Іх забралі на экспертызу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі